Пэле
бразыльскі футбаліст / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пэле, Эдсан Арантэс ду Насымэнту[6][7] (23 кастрычніка 1940 году — 29 сьнежня 2022[8]) — бразыльскі футбаліст, якога шматлікія футбольныя экспэрты, футбалісты і заўзятары ўважаюць найвыбітнейшым гульцом усіх часоў[9][10][11][12][13][14][15][16]. За сваю кар’еру ён забіў 760 галоў у афіцыйных матчах, 541 у чэмпіянатах і, такім чынам, зьяўляецца найлепшым бамбардзірам у сьвеце. Агулам забіў 1281 гол у 1363 гульнях[17].
Пэле | ||
Edson Arantes do Nascimento | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 23 кастрычніка 1940 (83 гады) Трэс-Корасоінш, Бразылія | |
Памёр | 29 сьнежня 2022(2022-12-29)[1][2][3] (82 гады) | |
Рост | 173 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца/нападнік | |
Моладзевыя клюбы | ||
1952—1956 | Баўру | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1956—1974 1975—1977 |
Сантус Нью-Ёрк Космас |
1184 (1124)[5] 56 (31) |
Зборныя | ||
1957—1971 | Бразылія | 92 (77) |
Пэле зьяўляецца аднаасобным лідэрам зборнай Бразыліі па колькасьці забітых галоў, а таксама адзіным футбалістам, які тройчы выйграваў кубак сьвету па футболе. У 1962 годзе ён удзельнічаў у першых матчах чэмпіянату сьвету, але ня здолеў скончыць чэмпіянат праз траўму, атрыманую ў другім матчы зборнай. Тым ня меней, у лістападзе 2007 году FIFA абвясьціла, што ён будзе ўзнагароджаны залатым мэдалём 1962 году.
Пасьля сканчэньня футбольнае кар’еры ў 1977 годзе Пэле стаў сусьветным амбасадарам футболу. Займаў пасаду Ганаровага прэзыдэнта клюбу «Нью-Ёрк Космас»[18]. Апошнія гады Пэле пакутаваў ад праблем з ныркамі і прастатай[19]. Памёр 29 сьнежня 2022 году.