Прэсьбітэрыянства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэсьбітэрыянства (па-грэцку: πρεσβύτερoς — старэйшы) — адна з галінаў пратэстанцкага хрысьціянства, якая звычайна прытрымліваецца кальвінісцкай багаслоўскай традыцыі й чые кангрэгацыі арганізаваны ў адпаведнасьці з прэсьбітэрыянскай палітыкай. Прэсьбітэрыянская тэалёгія звычайна падкрэслівае сувэрэнітэт Бога, аўтарытэт Сьвятога Пісаньня, і неабходнасьць мілаты празь веру ў Хрыста. Прэсьбітэрыянства зарадзілася ў Шатляндыі, дзе было зацьверджана ў 1707 годзе, дзякуючы падпісаньню Актаў зьвязу[1], паводле якога было створана каралеўства Вялікабрытанія. На самой справе, большасьць прэсьбітэрыянаў ў Ангельшчыне маюць шатляндзкае паходжаньне, то бок гэтак жа як і ў Паўночнай Амэрыцы, дзе ў асноўным прэсьбітэрыянства пашырана сярод людзей шатляндзкага й ірляндзка-шатляндзкага паходжаньня. Прэсьбітэрыянскія дэнамінацыі ў Шатляндыі прытрымліваюцца багаслоўя Кальвіна й ягоных бліжэйшых пераемнікаў, не зважаючы на тое, што ёсьць шэраг багаслоўваў у сучасным прэсьбітэрыянстве.
Тэалёгія
Пяць пунктаў
Тэалёгія прымірэньня Прадвызначэньне Дакумэнты
«Інстытуты хрысьціянскай рэлігіі»
Жэнэўская Біблія Тры формы еднасьці Ўэстмінстэрскія стандарты Постаці
Жан Кальвін
Ульрых Цьвінглі Карл Барт Гайнрых Булінгер Мартын Буцэр Тэадор Бэза П’етра Мартыр Вэрмільі Ян Ласкі Джон Нокс Франсуа Турэціні Гіём Фарэль Джонатан Эдўардс Цэрквы
Уплыў
|