Паўліны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўліны (Pavo) — род птушак сямейства фазанавых атрада курападобных.
Паўліны | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Птушкі |
Атрад | Курападобныя |
Сямейства | Фазанавыя |
Род | Паўліны |
Бінамінальная намэнклятура | |
Pavo | |
Адрозьніваюць 2 віды. Паўлін звычайны, або індыйскі, або чубаты (P. cristatus), пашыраны на п-ве Індастан і в-ве Шры-Ланка. Драбнейшы паўлін сінякрылы, або яванскі (P. muticus), пашыраны ў Індакітаі і Інданэзіі; занесены ў Чырвоную кнігу МСАП. Жывуць у зарасьніках, на лясных высечках, па берагах рэк. У Эўропу (Старажытная Грэцыя) завезены ў IV ст. да н. э.
У самцоў даўжыня цела да 125 см, хваста да 45 см, падоўжаных, упрыгожаных «вочкамі» пёраў надхвосьця да 150 см; маса да 4,3 кг. Афарбоўка яркая, пераважна сіне-зялёная, з мэталічным адлівам. На галаве чубок. Самкі драбнейшыя, бурага колеру, бяз доўгага надхвосьця. Кормяцца насеньнем, зернем, травой, насякомымі. Палігамы. Пры такаваньні самец разводзіць пёры надхвосьця веерам і падымае іх амаль вэртыкальна. Нясуць да 6 яец.