Палярны круг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паля́рны круг — паралель у кожным паўшар’і плянэты, пачынаючы ад якой і да полюсу ляжаць палярныя паясы, дзе бываюць палярны дзень (улетку) і палярная ноч (зімой). Строга кажучы, з прычыны атмасфэрнае рэфракцыі (на плянэтах, якія маюць атмасфэру) і таго, што Сонца назіраецца ня як кропкавы аб’ект, а як дыск, палярны дзень можна назіраць у шыротах, якія ляжаць крыху далей ад полюсу, тады як палярная ноч — толькі ў шыротах, што ляжаць крыху бліжэй да полюсу.
Паколькі палярны круг вызначаецца ў кожным паўшар’і, у плянэты можа існаваць толькі два палярныя кругі — паўночны і паўднёвы. Шырата палярных кругоў вызначаецца кутом нахілу восі кручэньня плянэты датычна плоскасьці экліптыкі.