Нэпальская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нэпа́льская мова (саманазва: नेपाली भाषा, трансьл. Nepālī bhāṣā; खस कुरा, трансьл. Khas kurā) — адна з моваў індаарыйскае групы індаіранскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, распаўсюджаная ў Нэпале, а таксама ў шэрагу рэгіёнаў Індыі й Бутану. Асноўныя носьбіты — нэпальцы.
Нэпальская мова | |
नेपाली भाषा, खस कुरा | |
[[Файл:Nepali language.svg|]] | |
Ужываецца ў | Нэпале, Індыі, Бутане |
---|---|
Рэгіён | паўднёвыя схілы Гімалаяў |
Колькасьць карыстальнікаў | |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям'я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Нэпале, Індыі (штат Сыкім, акруга Дарджылінг штату Зах. Бэнгалія) |
Рэгулюецца | Акадэміяй моваў Нэпалу |
Статус: | 1 дзяржаўная[d] |
Пісьмо | дэванагары[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | ne |
ISO 639-2(Б) | nep |
ISO 639-2(Т) | nep |
ISO 639-3 | nep |
У Нэпале зьяўляецца дзяржаўнай мовай і дэ-факта мае статус лінгва-франка. Апрача Нэпалу мае афіцыйны статус у Індыі (штат Сыкім і акруга Дарджылінг штату Заходняя Бэнгалія).
Нэпальская мова гістарычна разьвівалася ў нэпасрэдным кантакце зь іншымі мовамі індаарыйскай групы, у прыватнасьці з мовамі пагары й магагі. Зазнала ўплыў з боку санскрыту, а таксама з тыбэта-бірманскіх моваў сына-тыбэцкай сям’і, зь якімі мае геаграфічную блізкасьць. Нэпальская мова характарызуецца таксама лексычнымі ды граматычнымі адрозьненьнямі ад блізкароднасных цэнтральнапагарскіх моваў (уваходзяць у склад індаарыйскіх), а таксама ўплывам з боку тыбэта-бірманскіх моваў з прычыны цесных кантактаў з гэтымі мовамі. Прыкладна 40% лексыкі мова падзяляе з бэнгальскай мовай, адной з індаарыйскіх моваў.
Гістарычная назва мовы — кгаская, якой пазьней прыйшла на зьмену назва нэпальская, што была запазычаная ад саманазвы нэварскай мовы (мовы сына-тыбэцкай сям’і, якая ня мае роднасьці з нэпальскай). Серад іншых назваў — парбатыя (літаральна «горная») і лгацамікга (ад назвы народу лгацампа, які пражывае ў Бутане).