Мацьвей (апостал)
адзін з дванаццаці Хрыстовых апосталаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Апо́стал Мацьве́й (Матфей) (па-габрэйску: מַתִּתְיָהוּ — Матыцьягу або מתי — Матэй, «Дар Яхвэ»[3]; па-грэцку: Ματθαῖος — Матэос), вядомы таксама як Сьвяты́ Мацьвей — у Бібліі адзін з дванаццаці апосталаў Хрыстовых, які жыў у пачатку 1-га тысячагодзьдзя н. э. Адзін з чатырох Эвангелістаў.
- Ня варта блытаць з Мацьвій (апостал).
Мацьвей | |
מַתִּתְיָהוּ | |
Мацьвей | |
Сьвяты | |
---|---|
Сьвецкае імя | Левій |
Нарадзіўся | Галілея |
Памёр | каля 60 каля Герапалісу альбо ў Этыёпіі |
Шануецца | |
Кананізаваны | Да кангрэгацыяў, сьвятым Янам |
У ліку | Апостал, эвангеліст, мучанік |
Галоўная сьвятыня | Салерна, Італія |
Дзень памяці | 21 верасьня (Заходнія цэрквы) 16 лістапада (Усходнія цэрквы) |
Патрон | рамесьнікаў, будаўнікоў, сталяроў, разьбяроў, кавалёў, банкіраў, мытнікаў і інш.[1].[2] |
Атрыбуты | Анёл |
Працы | Эвангельле паводле Мацьвея |
Да Хрыста прыйшоў з пасады зборшчыка пошліны (мытара) — самай зьневажанай у юдэяў пасады, сваё першапачатковае імя «Левій» замяніў на Мацьвея. Паводле хрысьціянскіх багасловаў, Мацьвей на працягу 15 гадоў пасьля ўваскрасеньня Хрыста вёў прапаведніцкую дзейнасьць сярод жыдоў у Ерусаліме, падарожнічаў па Эфіопіі, Македоніі, Персыі і іншых краінах. Па хрысьціянскай традыцыі, лічыцца аўтарам аднаго з самага старажытнага і аўтарытэтнага Эвангельлья паводле Мацьвея, як мяркуецца напісанага на арамэйскай мове.
Сьвяты Мацьвей лічыцца апекуном рамесьнікаў, будаўнікоў, сталяроў, разьбяроў, кавалёў, банкіраў, мытнікаў а таксама ахоўнікам ад коклюшу і бясплоднасьці[1].