Марцін Пачобут-Адляніцкі
езуіцкі астраном, матэматык / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ма́рцін Пачо́бут-Адляні́цкі (польск. Marcin Poczobutt-Odlanicki; 30 кастрычніка 1728, Саломенка Гарадзенскага павету — 21 лютага 1810, Дзьвінск Віцебскай губэрні) — астраном, асьветнік. Рэктар Віленскай акадэміі (1780—1799, з 1781 — Галоўнай школы Вялікага Княства Літоўскага[прыбраць шаблён], чалец-карэспандэнт Лёнданскага каралеўскага таварыства (1771) і Францускай акадэміі навук (1778). Кавалер ордэнаў Сьвятога Станіслава (1785) і Белага Арла (1793).
М. Пачобут-Адляніцкі. Мастак Ё. Аляшкевіч, 1810 | ||||
Герб «Малая Пагоня» | ||||
Асабістыя зьвесткі | ||||
---|---|---|---|---|
Нарадзіўся | 30 кастрычніка 1728 Саломенка Гарадзенскага павету | |||
Памёр | 20 лютага 1810 Дзьвінск Віцебскай губэрні | |||
Род | Пачобуты-Адляніцкія | |||
Бацькі | Казімер Пачобут-Адляніцкі Алена з Глябовічаў | |||
Рэлігія | рыма-каталік | |||
Дзейнасьць | матэматык, астраном | |||
Рэгаліі | ||||
|
Калясальную працу Марціна Пачобута-Адляніцкага сучасьнікі адзначылі мэдалём зь ягоным партрэтам (1775), у 1919 імём М. Пачобута-Адляніцкага назвалі адзін з будынкаў (абсэрваторыю) адноўленага ўнівэрсытэту Стэфана Баторыя ў Вільні («Дзядзінец Пачобута»), таксама імя вядомага астранома носіць адзін з кратэраў на Месяцы[1].