Мальёрка
гішпанскі востраў у Міжземным моры / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мальёрка (па-гішпанску: Mallorca, па-каталянску: Mallorca — вялікі востраў) — адзін з Балеарскіх астравоў, разьмешчаных у Міжземным моры, належыць Гішпаніі. Плошча — 3640,16 км². Мальёрка зьяўляецца найбуйнешым востравам Гішпаніі. Насельніцтва складае 859 289 чалавек (2015 рок). Як і іншыя Балеарскія востравы: Ібіца, Фармантэра й Мэнорка — Мальёрка папулярна ў якасьці курорту.
Quick Facts Плошча, Найвышэйшы пункт ...
Мальёрка | |
фота са спутніка | |
Плошча | 3640,16км км² |
---|---|
Найвышэйшы пункт | 1445м м |
Краіна | Гішпанія |
Вобласьць | Балеарскія астравы[d] |
Насельніцтва | 859 289чал(2015рок) |
Close
Адміністрацыйны цэнтар вострава Пальма таксама ёсьць цэнтрам аўтаномнае супольнасьці Балеярскіх астравоў. Нацыянальны гімн Мальёркі — Ля-Балянгера. Мальёрка зьяўляецца самым густанаселеным востравам Балеярскіх астравоў, таксама гэта другі самы густанаселены востраў у Гішпаніі пасьля Тэнэрыфэ на Канарскім архіпэлязе.