Лякарня
мэдычная ўстанова / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ляка́рня (больніца) — лекавальна-прафіляктычная ўстанова, якая надае стацыянарную кваліфікаваную і спэцыялізаваную мэдычную дапамогу.
Найбольш пашыранымі відамі ёсьць дыспансэр, клініка і радзільня. Можа падаваць платныя паслугі дзеля прыбытку ў якасьці прыватнага прадпрыемства. Таксама бывае на ўтрыманьні і ва ўласнасьці мясцовага самакіраваньня, рэлігійнай суполкі, дабрачыннай ўстановы і ўраду. Паказаньнем для накіраваньня і звароту ёсьць вострая і цяжкая праява хваробы, што вымагае надзвычайнай і працяглай лекарскай дапамогі з агульным падыходам да абсьледаваньня, дыягностыкі і лячэньня, як і з выкарыстаньнем складанай лекавальнай прылады, пастаянным назіраньнем лекара і доглядам. Адпаведна мае службы анэстэзіялёгіі, дыягностыкі і рэанімацыі, аддзяленьні паводле профілю, рэанімацыі з палатамі інтэнсіўнай тэрапіі, далечваньня і рэабілітацыі[1].