Летувісы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Летувісы (гістарычныя жамойты[11][12]; саманазва лет. lietuviai, адз. лік лет. lietuvis) — эўрапейская нацыя, асноўнае насельніцтва Летувы (2 561 314 або каля 84% насельніцтва краіны на 2011 год). У значнай колькасьці таксама жывуць у ЗША (каля 660 тыс.), Вялікабрытаніі, Ірляндыі, Бразыліі, Канадзе, Расеі (каля 25 тыс. у адной толькі Калінінградзкай вобласьці). Агульная колькасьць у сьвеце складае каля 4,5 млн. Карыстаюцца летувіскай мовай, створанай у канцы XIX стагодзьдзя на базе гістарычнай жамойцкай мовы — архаічных гаворак ваколіцаў Коўна, Шаўляў і Клайпеды[13]. Паводле веры пераважна каталікі.
- Ня варта блытаць зь ліцьвінамі (літоўцамі).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Жамойты (неадназначнасьць).
Летувісы | |
Л. Гуцэвіч · М. Валанчэўскі · С. Даўкантас А. Сьмятона · Ё. Басанавічус · Відунас А. Баранаўскас · М. Чурлёніс · А. Сабоніс | |
Колькасьць | каля 4,5 млн |
---|---|
Рэгіёны пражываньня |
Летува: 11 000 Беларусь: 5087[9] |
Мовы | летувіская мова |
Рэлігіі | каталіцтва |
Блізкія этнасы | латышы, жамойты, беларусы[lower-alpha 1][10] |