Кільдзінская саамская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кі́льдзінская саа́мская мо́ва — адна з саамскіх моваў, на якой размаўляюць саамы ў цэнтральнай частцы Кольскае паўвыспы, у расейскіх паселішчах Варзіна, Варонье і Лавозера.
Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...
Кільдзінская саамская мова | |
Кӣллт са̄мь кӣлл | |
Ужываецца ў | Расеі |
---|---|
Рэгіён | Цэнтар Мурманскае вобласьці (Кольская паўвыспа) |
Колькасьць карыстальнікаў | 353 чалавекі[1] |
Клясыфікацыя | Уральская сям’я |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | — |
Рэгулюецца | — |
Статус: | 8б амаль вымерлая[d] |
Пісьмо | кірыліца |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2(Б) | smi |
ISO 639-2(Т) | smi |
ISO 639-3 | sjd |
SIL | sjd |
Закрыць
Паводле Ўсерасейскага перапісу насельніцтва 2010 году носьбітаў кільдзінскае саамскае мовы налічвалася 353 чалавекі, у 2007 годзе (зьвесткі Ethnologue[2]) — прыкладна 500. Агульная колькасьць кільдзінскіх саамаў склала прыкладна 1000 чалавек.
Часам да кільдзінскае саамскае мовы адносяць акала-саамскую як яе дыялект.