Кёльн
горад у Нямеччыне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кёльн (па-нямецку: Köln) — чацьверты па велічыні горад Нямеччыны (пасьля Бэрліну, Гамбургу ды Мюнхэну), зьяўляецца найбуйнейшым горадам у фэдэральнай зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія, а таксама ўтварае райнска-рурскую мэтраполію з насельніцтвам болей за 10 млн чалавек. Кёльн зьяўляецца адным са старэйшых гарадоў Нямеччыны, заснаваны старажытнымі рымлянамі ў 38 годзе да н. э. Мяркуецца, што назва гораду паходзіць ад старажытнарымскага пасяленьня Colonia Claudia Ara Agrippinensium. Кёльн ляжыць на рацэ Райн. Горад вядомы Катэдрай (Kölner Dom), якая зьяўляецца рэзыдэнцыяй арцыбіскупа. Кёльнскі ўнівэрсытэт належыць да ліку найстарэйшых у Эўропе.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Кёльн (неадназначнасьць).
Quick Facts
Кёльн | |||||
ням. Köln | |||||
| |||||
Краіна: | Нямеччына | ||||
Зямля: | Паўночны Райн — Вэстфалія | ||||
Кіраўнік: | Гэнрыета Рэкер[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Тэлефонны код: | 221, 2232, 2233, 2234, 2236, 2203 | ||||
Паштовы індэкс: | 51149, 50667, 50668, 50670, 50672, 50674, 50677, 50676, 50678, 50679, 50765, 50767, 50733, 50735, 50737, 50739, 50823, 50825, 50827, 50829, 50833, 50858, 50859, 50931, 50935, 50937, 50939, 50968, 50969, 50996, 50997, 50999, 51061, 51063, 51065, 51067, 51069, 51103, 51105, 51107, 51109, 51143, 51145, 51147 | ||||
Нумарны знак: | K | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°56′32″ пн. ш. 6°57′28″ у. д. | ||||
Кёльн | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.stadt-koeln.de |
Close