Катэдра Парыскай Божай Маці
катэдра ў Парыжы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Катэ́дра Пары́скай Бо́жай Ма́ці (Нотр-Дам дэ Пары; па-француску: Notre Dame de Paris) — каталіцкая катэдра ў Парыжы, ейнае геаграфічнае і духоўнае «сэрца», разьмешчаны ва ўсходняй частцы выспы Сытэ, на месцы першай хрысьціянскай царквы Парыжа — базылікі Сьвятога Стэфана, пабудаванай, у сваю чаргу, на месцы гала-рымскага храма Юпітэра.
Славутасьць | |
Катэдра Парыскай Божай Маці | |
Краіна | |
Месцазнаходжаньне | Нотр-Дам[d][2], IV акруга Парыжу[d], Парыж і Іль-дэ-Франс |
Адрас | паперць Нотр-Дам — пляц Яна Паўла II[d] (6) |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Парыская архідыяцэзія[d] |
Архітэктурны стыль | француская гатычная архітэктура[d], раньняя готыка[d], прамяністая готыка[d] і клясычная француская готыка[d] |
Аўтар праекту | Жан дэ Шэль[d], П’ер дэ Мантрэй[d], П’ер дэ Шэль[d], Жан Раві[d] і Раймон дзю Тампль[d] |
Заснавальнік | Марыс дэ Сюльлі[d] |
Дата заснаваньня | 1163 |
Статус | гістарычны клясыфікаваны помнік[d][1] |
Сайт | notredamedeparis.fr (фр.) |
Катэдра Парыскай Божай Маці на Вікісховішчы |
У катэдры праяўляецца дваістасьць стылістычных уплываў: з аднаго боку, прысутнічае водгалас раманскага стылю Нармандыі з уласьцівым яму магутным і шчыльным адзінствам, а з другога, — выкарыстаныя наватарскія архітэктурныя дасягненьні гатычнага стылю, якія надаюць будынку лёгкасьць і ствараюць уражаньне прастаты вэртыкальнай канструкцыі. Вышыня сабора — 35 м, даўжыня — 130 м, шырыня — 48 м, вышыня званіц — 69 м, вага звона Эмануэль ва ўсходняй вежы — 13 тон, яго языка — 500 кг.