Япархія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Япа́рхія, Эпархія (ад грэц. ἐπαρχία) ва ўсходнім хрысьціянстве (праваслаўныя, грэка-каталіцкія цэрквы й інш.) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на чале з эпіскапам (архірэем). Першапачаткова япархія як вобласьць, якая кіруецца эпіскапам, супадала з тэрыторыяй гарадзкой абшчыны, але пасьля рэформаў Дыяклетыяна пашырылася да межаў грамадзянскай правінцыі[1].
У грэцкіх цэрквах называецца тэрмінам ἤ Επισκοπή. У старажытнай царкве цяперашняй япархіі прынцыпова адпавядала адзінка, названая ў кананічных тэкстах ἤ Παροικία; тэрмін жа ἤ ἐπαρχία у дачыненьні да царкоўнага падзелу адпавядаў цяперашняй мітрапаліцкай акрузе (мітраполіі).
У Рымска-каталіцкай Царкве япархіі таксама завуцца дыяцэзіямі (лац.: dіoecesіs), на чале якога стаіць архірэй (біскуп ці архібіскуп). Дыяцэзія, якую ўзначальвае архібіскуп, завецца архідыяцэзія.