Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў (Магілёў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Магілёве. Знаходзіцца на Тэатральным пляцы з боку гістарычнай Шляхецкай вуліцы[lower-alpha 1]. Кляштар існаваў да 1831 году, касьцёл дзейнічае. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў | |
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Магілёў |
Каардынаты | 53°53′54″ пн. ш. 30°20′02″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сайт | jesus.by.com |
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў | |
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў на Вікісховішчы |
Комплекс складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса. Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава — конкатэдра Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, месца правядзеньня фэсту духоўнай музыкі «Магутны Божа».