Картаген
старажытнае места ў Тунісе (Афрыка) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Картаген (па-старажытнагрэцку: Καρχηδών Karkhēdōn, па-лацінску: Carthago або Karthago ад фінікійскага Qart-ḥadašt — «новае места») — старажытны горад паўночнай Афрыкі, які існаваў на тэрыторыі сёньняшняга Тунісу ў Тунэзіі. У старажытныя часы Картаген быў сталіцай аднайменнай марской і гандлёвай імпэрыі. Жыхароў Картагену называлі пунамі. Пасьля заняпаду імпэрыі Картаген ператварыўся ў рымскі горад. Сёньня Картаген зьяўляецца адным з прадмесьцяў Тунісу. Месца, на якім у 1979 годзе праводзіліся археалягічныя раскопкі, унесена ў сьпіс Сусьветнай спадчыны і штогод прываблівае да сябе шматлікіх турыстаў.