Капітоліюм (Вашынгтон)
збудаваньне Кангрэсу ЗША ў Вашынгтоне (акруга Калюмбія, ЗША) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Капіто́ліюм (па-ангельску: United States Capitol) — будынак, дзе месьціцца Кангрэс ЗША на Капіталіюмскім пагорку ў Вашынгтоне, ідэйна-горадабудаўнічы цэнтар Фэдэральнай акругі Калюмбія. Злучаецца 1800-мэтровай Нацыянальнай алеяй з Манумэнтам Вашынгтона і Манумэнтам Лінкальна. На ўсход ад парлямэнцкага цэнтру раскінуліся Бібліятэка Кангрэсу і рэзыдэнцыя Вярхоўнага суду ЗША (да 1935 году пасяджэньня Вярхоўнага суду праходзілі ў самым Капітоліюме).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Капітолій.