Капітоліюм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Капітоліюм (па-лацінску: Capitolium) — адзін зь сямі пагоркаў, на якіх паўстаў Старажытны Рым. Мае дзьве вяршыні — Капітоль (вышыня 46 мэтраў) і Цытадэль (Arx; вышыня 49,2 мэтру), паміж імі месьціцца западзіна Асылюм (Asylum; вышыня 36,5 мэтру). Капітоліюм, найменшы з усіх пагоркаў Рыму, ўзвышаецца каля паўднёвага берагу Тыбру, на паўночны-захад ад Палятына, над разьмешчаным у доле Форумам. Палітычны і культурны цэнтар Старажытнага Рыму. На Капітоліюме завяршаліся трыюмфальныя шэсьці рымскага войска. У пачатку сярэднявечча антычныя пабудовы былі разбураныя. У гонар рымскага Капітоліюма названы будынак Кангрэсу ЗША ў Вашынгтоне.