Зімовыя Алімпійскія гульні 2022 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зімо́выя Алімпі́йскія гу́льні 2022 го́ду (афіцыйна — Гульні XXIV Алімпіяды) праходзілі з 4 па 20 лютага 2022 году ў Пэкіне (КНР). Заяўкі ад гарадоў прымаліся да 14 лістапада 2013 году, 7 ліпеня 2014 году былі вызначаныя гарады-кандыдаты, гаспадар гульняў абраны 31 ліпеня 2015 году на 127-й сэсіі МАК у Куала Лумпуры (Малайзія). Зімовыя Алімпійскія гульні 2022 году ёсьць першымі зімовымі Алімпійскімі гульнямі, якія праводзіліся ў Кітаі, другімі ў агульным заліку Алімпійскіх гульняў Кітаю. За апошнія гады гэтая алімпіяда сталася трэцяй, якая прайшла ва Ўсходняй Азіі запар. Да таго зімовыя Алімпійскія гульні 2018 году адбыліся ў карэйскім Пхёнчхане, а летнія Алімпійскія гульні 2020 году ладзіліся ў японскай сталіцы горадзе Токіё. Пэкін стаў першым горадам, які прымаў як летнія, гэтак і зімовыя Алімпійскія гульні. Чатыры зь існых крытых пляцовак, першапачаткова пабудаваныя да летніх Алімпійскіх гульняў 2008 году, выкарыстоўваліся на гэтых зімовых спаборніцтвах, а Пэкінскі нацыянальны стадыён зноўку прымаў цырымоніі адкрыцьця і закрыцьця.
Зімовыя Алімпійскія гульні 2022 году | |
Дэвіз | Разам за супольную будучыню |
---|---|
Горад-арганізатар | Пэкін |
Краіны-ўдзельніцы | 95 |
Колькасьць атлетаў | 4000 |
Узнагароды | 109 камплектаў |
Цырымонія адкрыцьця | 4 лютага |
Цырымонія закрыцьця | 20 лютага |
Афіцыйна адкрыў | Сі Цьзіньпін |
Стадыён | Пэкінскі нацыянальны стадыён |
Афіцыйны сайт | beijing2022.cn |