Злучаныя Штаты Амэрыкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Злу́чаныя Шта́ты Амэ́рыкі, Задзіно́чаныя Гаспада́рствы Паўно́чнай Амэ́рыкі ці скарочана ЗША (па-ангельску: The United States of America, скарочана таксама USA, US) — фэдэратыўная рэспубліка[3][4] ў Паўночнай Амэрыцы, якая складаецца з 50 штатаў, адной фэдэральнай акругі і некалькіх астраўных тэрыторыяў. 48 штатаў і фэдэральная акруга Калюмбія знаходзяцца ў цэнтральнай частцы Паўночнай Амэрыкі паміж Канадай і Мэксыкай. Штат Аляска зьяўляецца самым паўночным зь іх і месьціцца ў паўночна-заходняй частцы мацерыку, у той час як 50-ы штат, Гаваі, уяўляе сабой архіпэляг у сярэдзіне Ціхага акіяну. Дзяржава таксама мае пяць населеных і дзевяць незаселеных тэрыторыяў у Ціхім акіяне й Карыбскім басэйне. Гістарычна склаўся падзел ЗША на тры галоўныя рэгіёны: Поўнач, Поўдзень і Захад. З агульнай плошчай у 9,83 млн км² у Злучаных Штатах пражываюць каля 322 млн чалавек (2016 год). Краіна зьяўляецца чацьвёртай паводле велічыні агульнай плошчы й трэцяй паводле колькасьці насельніцтва. ЗША зьяўляюцца аднымі з самых этнічна разнастайнымі й шматнацыянальнымі краінамі сьвету, у выніку буйнамаштабнай іміграцыі са шматлікіх краінаў сьвету[5]. Геаграфія й клімат Злучаных Штатаў таксама надзвычай разнастайныя, то бок яны зьяўляюцца домам для самых разнастайных відаў дзікіх жывёлаў.
Злучаныя Штаты Амэрыкі анг. United States of America | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: In God We Trust (афіцыйны) E Pluribus Unum (традыцыйны) | |||||
Дзяржаўны гімн: «The Star Spangled Banner» | |||||
Афіцыйная мова | дэ-юрэ — адсутная, дэ-факта — ангельская, рэгіянальны статус анґельскай і некаторых іншых моваў | ||||
Сталіца | Вашынгтон | ||||
Найбуйнейшы горад | Нью-Ёрк | ||||
Форма кіраваньня | Дэмакратычная фэдэратыўная рэспубліка Джо Байдэн Камала Гарыс | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
3-е/4-е месца ў сьвеце 9 826 675 км² 6,76% | ||||
Насельніцтва • агульнае (2016) • шчыльнасьць |
3-е месца ў сьвеце 322 976 000 32,9/км² | ||||
СУП • агульны (2020) • на душу насельніцтва |
2-е месца ў сьвеце $20,9 трлн[1] $63 416[2] | ||||
Валюта | Амэрыканскі даляр (USD) | ||||
Часавы пас • улетку |
UTC (UTC ад -5 да -10) UTC (UTC ад -4 да -10) | ||||
Незалежнасьць — абвешчаная — прызнаная |
ад Вялікабрытаніі 4 ліпеня 1776 3 верасьня 1783 | ||||
Аўтамабільны знак | USA | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .us | ||||
Тэлефонны код | +1 |
Злучаныя Штаты зьяўляюцца разьвітай краінай і маюць адну з самых вялікіх нацыянальных эканомік. СУП у 2020 годзе, паводле ацэнкі Міжнароднага валютнага фонду склаў $20,9 трлн, то бок каля 15% парытэту пакупніцкай здольнасьці[1]. Эканоміка падсілкоўваецца багацьцем прыродных рэсурсаў і самай высокай у сьвеце прадукцыйнасьці працы[6]. Паводле велічыні СУП на душу насельніцтва ў 2020 годзе ЗША займалі 7-ы радок у сьвеце[7]. У той час як эканоміка ЗША лічыцца постіндустрыяльнай, яна працягвае заставацца адным з найбуйнейшых сусьветных вытворцаў[8]. ЗША мае самы высокі сярэдні й мэдыяльны паказчык прыбытку хатняй гаспадаркі сярод краінаў АЭСР, а таксама самы высокі сярэдні заробак[9][10], аднак займае чацьвёрты радок паводле нераўнамернага разьмеркаваньня даходаў сярод краінаў АЭСР[11]. Прыкладна 16% насельніцтва жыве ў беднасьці[12]. На краіну прыпадае 39% глябальных вайсковых выдаткаў[13], што робіць ЗША найбольш эканамічна й вайскова моцнай дзяржавай у сьвеце, вядомай палітычнай і культурнай сілай, а таксама лідэрам у галіне навуковых дасьледаваньняў і тэхналягічных інавацыяў.