Джозэф Рабінэт Байдэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джозэф Рабінэт «Джо» Байдэн-Малодшы (па-ангельску: Joseph Robinette "Joe" Biden, Jr., ІРА: ['dʒoʊsɛf rɒbɪ'nɛt 'bаɪdɛn]; 20 лістапада 1942, Скрэнтан, Пэнсыльванія) — амэрыканскі палітык. 46-ы прэзыдэнт ЗША, раней 47-мы віцэ-прэзыдэнт краіны.
Джозэф Рабінэт Байдэн | |
Joseph Robinette Biden Jr. | |
з 20 студзеня 2021 | |
Папярэднік | Дональд Трамп |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
20 лістапада 1942(1942-11-20)[1][2][3][…] (81 год) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Нэйлія Гантэр[d][4][5] і Джыл Байдэн[d][5] |
Дзеці: | Бо Байдэн[d][6][5], Наомі Байдэн[d][4], Гантэр Байдэн[d][6][5] і Эшлі Байдэн[d][7] |
Бацька: | Джозэф Рабінэт Байдэн-старэйшы[d][4] |
Маці: | Джын Байдэн[d][8] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
З 3 студзеня 1973 году па 15 студзеня 2009 году — сэнатар-дэмакрат ад штату Дэлавэр, узначальваў сэнацкія камітэты па судовых справах, па міжнародных адносінах. З 27 жніўня 2008 году афіцыйны кандыдат у віцэ-прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі (у пары з Баракам Абамам). Заступіў на пасаду віцэ-прэзыдэнта адначасова з Баракам Абамам 20 студзеня 2009 году.
У пачатку красавіка 2020 году стала вядома, што Джо Байдэн, пасьля выхаду з гонкі яго супэрніка — сэнатара Бэрні Сандэрсу, стаў адзіным кандыдатам Дэмакратычнай партыі на чарговых прэзыдэнцкіх выбарах у пары з Камалай Харыс як кандыдаткай на пасаду віцэ-прэзыдэнта.
Па стане на 7 лістапада 2020 году Байдэн набраў патрэбную для перамогі колькасьць галасоў выбаршчыкаў, перамогшы ў штаце Пэнсыльванія[10].
Інаўгурацыя 46-га Прэзыдэнта ЗША адбылася 20 студзеня 2021 году. Джо Байдэн зьмяніў на гэтай пасадзе Дональда Трампа.