Дэні Дыдро
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэні́ Дыдро́ (па-француску: Denis Diderot; 5 кастрычніка 1713, Лангр, правінцыя Шампань — 31 ліпеня 1784, Парыж) — францускі пісьменьнік, філёзаф-асьветнік, які заснаваў «Энцыкляпэдыю, альбо Тлумачальны слоўнік навук, мастацтваў і рамёстваў» (1751).
Дэні Дыдро | |
Denis Diderot | |
Партрэт Дэні Дыдро работы Ванлё (1767) | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 5 кастрычніка 1713 Лангр, правінцыя Шампань, Францыя |
Памёр | 31 ліпеня 1784 Парыж |
Пахаваны | |
Бацькі | Didier Diderot[d] |
Сужэнец | Anne-Antoinette Diderot[d] |
Дзеці | Angélique Diderot[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, філёзаф-асьветнік |
Кірунак | філязофскія й энцыкляпэдычныя творы |
Мова | француская мова[1] |
Значныя творы | «Энцыкляпэдыя, альбо Тлумачальны слоўнік навук, мастацтваў і рамёстваў» |
Подпіс | |
http://www.denis-diderot.com |
Імя Дыдро назаўжды зьлілося з самай сутнасьцю таго васемнаццатага па ліку стагодзьдзя, якое засталося ў памяці чалавецтва як стагодзьдзе францускае. Перадавыя ідэі Францыі захапілі тады ўвесь сьвет і Дыдро — знак яе духоўнай моцы. Рэвалюцыянэр у мастацтве й філязофіі, ён заклаў падмурак новых грамадзкіх ідэалаў і новага сьветапогляду напярэдадні буржуазнай рэвалюцыі, чым і заслужыў удзячнасьць ня толькі сучасьнікаў, але й наступных пакаленьняў. Мастацкія прыклады Дыдро сталі брадзільным пачаткам твочасьці Гётэ й Бальзака, па іх уласным сьведчаньні.
Разам з Вальтэрам, Русо, Мантэск’ё, д’Алямбэрам і іншымі энцыкляпэдыстамі, Дыдро быў ідэолягам трэцяга саслоўя й аўтарам тых ідэяў Асьветнага веку, якія падрыхтавалі розумы да Францускай рэвалюцыі.