Дэйвід Эдўард Г’юз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэйвід Эдўард Г’юз (па-ангельску: David Edward Hughes; 16 траўня 1831 — 22 студзеня 1900) — вядомы ангельскі амэрыканскі вынаходнік.
Дэйвід Эдўард Г’юз | |
па-ангельску: David Edward Hughes | |
Дата нараджэньня | 16 траўня 1831(1831-05-16)[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 22 студзеня 1900(1900-01-22)[1][2] (68 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | музыка, вынаходнік, фізык, музыказнаўца |
Узнагароды | |
У 1838 г. перасяліўся ў Злучаныя Штаты Амэрыкі, дзе спачатку быў настаўнікам музыкі, потым заняўся натуральнымі навукамі і з 1851 г. выкладаў фізыку ў каледжы Бардстоўна (Кентукі). З 1853 г. Г’юз працаваў над вынаходніцтвам друкавальнага тэлеграфнага апарата. Ва ўдасканаленьні апарата яму дапамагаў Джордж Фэлпс (George May Phelps). У 1856 г. апарат Г’юза ўпершыню быў ужыты для сувязі Ўорчэстэра і Спрынгфілда ў Масачусэтсе. У 1860-х гадах апарат Г’юза атрымаў шырокае распаўсюджваньне па ўсёй Эўропе.
Г’юзу належыць таксама вынаходніцтва мікрафона (1877 г.), індуктыўных ваг і саномэтра. У гонар вынаходніка Лёнданскае каралеўскае таварыства заснавала мэдаль Г’юза, прысуджаецца з 1902 году.