Дамова аб ненападзе між Нямеччынай і Савецкім Саюзам
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дамова аб ненападзе між Нямеччынай і Савецкім Саюзам (ням. Deutsch-sowjetischer Nichtangriffspakt; таксама вядомы як пакт Молатава — Рыбэнтропа, ці, радзей, пакт Гітлера — Сталіна) — савецка-нямецкі пакт аб нянападзе, падпісаны 23 жніўня 1939 году ў Маскве міністрам замежных справаў Нямеччыны Ёахімам фон Рыбэнтропам і народным камісарам замежных справаў СССР Вячаславам Молатавым. Дамова прадугледжвала таксама нэўтралітэт абодвых падпісантаў у выпадку нападу трэцяга боку.
Пакт Молатава-Рыбэнтропа | |
Дамова аб ненападзе між Нямеччынай і Савецкім Саюзам | |
Мапа падзелу Польшчы. Подпісы: Сталін, Рыбэнтроп | |
Тып дамовы | Дамова аб ненападзе |
---|---|
Падпісаная | 23 жніўня 1939 (84 гады таму) |
· месца | Масква, СССР |
Набыла моц | 23 жніўня 1939 |
· умовы | Устрыманьне ад нападу і яго падтрымкі з боку трэцяй дзяржавы |
Тэрмін дзеяньня | Бестэрміновы |
Страціла моц | 22 чэрвеня 1941 (82 гады таму) |
Падпісанты | Ёахім фон Рыбэнтроп Вячаслаў Молатаў |
Бакі | Нямеччына СССР |
Месца захаваньня | Бэрлін і Масква |
Статус | Нядзейны |
Мовы | нямецкая і расейская |
Тэкст у Вікікрыніцах: ru:Договор о ненападении между Германией и СССР |
У сакрэтным дадатковым пратаколе прадугледжваўся падзел Усходняе Эўропы на сфэры ўплыву Савецкага Саюзу і нацысцкае Нямеччыны. Польская Рэспубліка дзялілася па рэках Нараў, Вісла і Сан. Ўзьядноўвалася БССР і Заходняя Беларусь уключна зь Вільняй, да Ўкраінскае ССР таксама адыходзілі вялікія ўкраінскія землі ў складзе Польшчы. Да савецкае сфэры ўплыву адыходзіла Бэсарабія (сёньняшняя Малдова), Эстонія і Латвія. У сакрэтным пратаколе прадугледжвалася высяленьне ў Нямеччыну насяляўшых савецкую зону немцаў (з Бэсарабіі, Балтыі, Букавіны).
У 1939 г. Рыбэнтропа ўзнагародзілі па заключэньні дамовы савецкім ордэнам Леніна[1].