Гімалаі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гімала́і (санскрыт: हिमालय, himālayaIAST, гіндзі: हिमालय, па-нэпальску: हिमालय, па-кітайску: 喜馬拉雅山脈) — самыя высокія горы Зямлі. Ланцуг Гімалаяў ляжыць у паўднёвай Азіі, мае 2,5 тыс. км даўжыні і каля 250 км шырыні. Складаецца з трох галоўных ступеняў: Вялікія Гімалаі, Малыя Гімалаі і Сівалік. Гімалаі ўключаюць у сябе больш за паўсотні гораў, якія перавышаюць 7200 мэтраў у вышыню, у тым ліку дзесяць з чатырнаццаці вяршыняў сягаюць да 8000 мэтраў. Наадварот, самая высокая вяршыня за межамі Азіі, як то Аканкагуа ў Андах, складае 6961 мэтраў[1]. Горы, якія перавышаюць 8000 мэтраў, утвараюць Вялікія Гімалаі, у якіх самыя малыя вяршыні маюць вышыню болей за 4000 мэтраў. З усходу Вялікія Гімалаі мяжуюць з далінай Брахмапутры, а з захаду зь Індам. Горы Малых Гімалаяў дасягаюць вышыні 2400 мэтраў, толькі на захадзе ўздымаюцца на 4000 мэтраў. Самая нізкая ступень Сівалік, якая цягнецца ўздоўж усёй сыстэмы ад Брахмапутры да Інду, а яго вышыня не перавышае 2000 мэтраў.
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Эвэрэст | |
Вышыня | 8848,86 м н. у. м. |
Памеры | |
Даўжыня |
|
Шырыня | 250 km |
Плошча |
|
Геаграфія | |
Кантынэнт | Азія |
Краіна | |
Гімалаі | |
Гімалаі паўсталі ў выніку субдукцыі Індыйскай тэктанічнай пліты пад Эўразійскай плітай, горны масіў цягнецца з захаду і паўночнага-захаду на ўсход і паўднёвы ўсход, утвараючы дугу даўжынёй 2400 км[2]. Заходні пункт Гімалаяў, гара Нангапарбат, ляжыць на поўдзень ад самай паўночнай выгіны ракі Інд. Усходні пункт горнае сыстэмы, Намджагбарва, знаходзіцца на захад ад вялікай выгіны ракі Ярлунг-Цангпо, то бок верхняя плынь ракі Брахмапутра. Гімалаі мяжуюць на паўночным захадзе з горнымі масівамі Каракарум і Гіндукуш. На поўначы горны ланцуг аддзелены ад тыбэцкага плято шырокай у 50–60 далінай сутурай Інда-Цангпо[3].
У Гімалаях пражывае 52,7 мільёны чалавек[4] і распасьціраецца па пяці краінах, як то Бутан, Кітай, Індыя, Нэпал і Пакістан. Гіндукуш, які месьціцца ў Аўганістане[5], і Кгакабаразі, якая месьціцца ў М’янме, звычайна не ўключаюцца ў Гімалаі, але яны ўваходзяць у вялікую Гімалайска-Гіндукушаўскую рачную сыстэму. Да асноўных рэкаў Гімалаяў адносяцца Інд, Ганг і Брахмапутра, якія маюць свой пачатак у Гімалаях. У басэйне гэтых рэкаў пражывае каля 600 мільёнаў чалавек. Гімалаі аказваюць глыбокае ўзьдзеяньне на клімат рэгіёну, дапамагаючы стрымліваць мусонныя дажджы на Індыйскай раўніне і абмяжоўваюць колькасьць ападкаў на тыбэцкім плято. Гімалаі сфармавалі культуру індыйскага субкантынэнту, і многія гімалайскія вяршыні лічацца сьвятымі ў такіх рэліягіях, як то індуізм, будызм і джайнізм.