Грып
інфэкцыйнае захворваньне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Грып — вострае інфэкцыйнае захворваньне дыхальных шляхоў, якое выклікаецца вірусам грыпа. Уваходзіць у групу вострых рэсьпіраторных вірусных інфэкцыяў (ВРВІ). Пэрыядычна распаўсюджваецца ў выглядзе эпідэміяў і пандэміяў. У цяперашні час выяўлена болей за 2000 варыянтаў віруса грыпа, якія адрозьніваюцца паміж сабой антыгенным спэктрам[1].
Нярэдка словам «грып» ва ўжытку таксама называюць любое вострае рэсьпіраторнае захворваньне (ВРВІ), што памылкова, балазе акрамя грыпу на сёньняшні дзень апісана яшчэ болей за 200 відаў іншых рэсьпіраторных вірусаў (адэнавірусы, рынавірусы, рэсьпіраторна-сынтыцыйныя вірусы і інш.), якія выклікаюць грыпападобныя захворваньні ў чалавека[2].
Цягам 1991—2011 гг. прадугледжаны лябараторыямі Сусьветнай арганізацыі здароўя склад прышчэпкі ад грыпу ў больш як 90% выпадках супадаў з выяўленымі варыянтамі вірусаў[3].