Рэсьпіраторная інфэкцыя
заражэньне вірусам і бактэрыяй паветрана-кропельным шляхам / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэсьпіраторная інфэкцыя — заражэньне вірусам (адэнавірус, грып, парагрып і рэсьпіраторна-сэнтыцыяльны) і бактэрыяй (пнэўмакок, стафілякок і стрэптакок) паветрана-кропельным шляхам (кашаль і чых).
Quick Facts Сынонімы, Спэцыяльнасьць ...
Рэсьпіраторная інфэкцыя | |
Сынонімы | Вострая рэсьпіраторная інфэкцыя (ВРІ) |
---|---|
Спэцыяльнасьць | інфэкталёгія |
Сымптомы | ліхаманка, дрыжыкі і боль у цягліцах |
Ускладненьні | запаленьне лёгкіх, запаленьне мозга |
Звычайна праяўляецца | кашаль, насмарк |
Віды | грып, парагрып |
Прычыны | заражэньне мікробамі і вірусам |
Фактары рызыкі | дотык да бруднай паверхні, карыес зубоў |
Прафіляктыка | праветрываньне жытла, мыцьцё рук з мылам |
Лекі | ампіцылін, амаксыцылін |
Рэсьпіраторная інфэкцыя ў Вікісховішчы |
Close
Выклікае ліхаманку і атручаньне. Паражае верхнія дыхальныя шляхі: нос, глотку, гартань і дырху. У дзяцей падчас эпідэміі ўзьнікае запаленьне дыхнікаў і лёгкіх. Сярод вірусаў вылучаюць вірусы грыпу і парагрыпу, адэнавірусы, каранавірусы, рынавірусы і рэавірусы[1].