Герб Ісьляндыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Ісьляндыі (па-ісьляндзку. Skjaldarmerki Íslands) у сучасным выглядзе прыняты ў 1944 годзе. Уяўляе сабой сіні шчыт, на якім намаляваны чырвоны крыж на срэбным крыжы. Шчыт трымаюць чатыры заступнікі (landvættir) Ісьляндыі, якія стаяць на кавалку лавы. Бык (Griðungur) — заступнік Паўднёва-Заходняй Ісьляндыі, арол або грыфон (Gammur) — Паўночна-Заходняй, цмок (Dreki) — Паўночна-Усходняй, волат (Bergrisi) — Паўднёваўсходняй. Гэтыя істоты карысталіся вялікай павагай у Ісьляндыі. Заступнікі адлюстроўваюцца і на авэрсе Ісьляндзкай кроны.
Урад Ісьляндыі выкарыстае дзяржаўны сьцяг з выявай гербу. Паліцыя Ісьляндыі выкарыстае жоўты сьцяг з выявай гербу.