Ганчарства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ганчарства — выраб рэчаў утылітарнага і дэкаратыўна-прыкладнога прызначэньня з абпаленай гліны. Назва паходзіць ад слова «горан» («гран», «гарно»). Зарадзілася ў раньнім нэаліце; як рамяство вылучылася са зьяўленьнем ганчарнага круга (у Беларусі ў X ст).
Ганчартсва ўключае тры галоўныя класы вытворчасьцяў:
- Падрыхтоўка звычайнай будаўнічай цэглы;
- Вытворчасьць рознай глінянай альбо каменнай посуды разам з рознымі больш грубымі прадметамі ўпрыгожваньня ці завадзкіх патрэбаў;
- Падрыхтоўка фаянсавых і парцалянавых вырабаў, як прадметаў больш вытанчанай хатніх і завадзкіх абставінаў.
Па асноўным прыёмам паміж гэтымі трыма родамі вытворчасьцей няма істотных адрозьненьняў, але з-за таго, што для іх прымяняюцца вельмі неаднолькавыя гатункі гліны й асобныя асаблівыя прыёмы, то, разглядаючы ў асобнасьці вытворчасьць цэглы, фаянса й фарфору, тут мы зводзім некаторыя агульныя зьвесткі, якія адносяцца асабліва да таго роду разнастайных гліняных вырабаў сярэдняй вартасьці, якія вядомы ў прыватнасьці пад назвай ганчарных.