Вюртэмбэрг
колішняе нямецкае дзяржаўнае ўтварэньне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вю́ртэмбэрг (па-нямецку: Württemberg) — гістарычная вобласьць на паўднёвым захадзе Нямеччыны, частка рэгіёну Швабія, цэнтральным горадам якой на працягу працяглага пэрыяду быў Штутгарт. У мінулым — герцагства, затым — каралеўства; зь ліквідацыяй манархіі стаў вольнай народнай дзяржавай у складзе Ваймарскай рэспублікі, якая была скасавана пасьля Другой сусьветнай вайны. З 1952 году — у складзе фэдэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг.