Выбуховае рэчыва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Выбуховае рэчыва — хімічнае злучэньне ці іхная сумесь, здольная ў выніку пэўных зьнешніх узьдзеяньняў ці нутраных працэсаў разрывацца з выбухам, выдзяляючы цеплыню і ўтвараючы моцна нацепленыя газы. Комплекс працэсаў, які адбываецца ў такім рэчыве, называецца дэтанацыяй. Традыцыйна да выбуховых рэчываў таксама адносяць злучэньні і сумесі, якія не дэтануюць, а гараць з вызначанай хуткасьцю , як то кідальныя порахі, піратэхнічныя саставы.
Існуе шэраг рэчываў, таксама здольных да выбуху, як то ядзерныя і тэрмаядзерныя матэрыялы, антырэчывы. Таксама існуюць мэтады ўзьдзеяньня на розныя рэчывы, якія прыводзяць да выбуху, як то ўзьдзеньне лазэрам або электрычнай дугой. Звычайна такія рэчывы не называюць «выбуховымі». Выбуховыя рэчывы выкарыстоўваюцца ў зброі, будаўніцтве, горнай справе.