Вашку да Гама
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ва́шку да Га́ма (па-партугальску: Vasco da Gama; 1469, Сыніш, Партугалія — 23 сьнежня 1524, Качын, Партугальская Індыя) — партугальскі дасьледчык, вядомы як першы эўрапеец, які зьдзейсьніў марское вандраваньне ў Індыю. Да Гама зьяўляецца адным з самых вядомых і знакамітых дасьледчыкаў часоў геаграфічных адкрыцьцяў, ёсьць першым эўрапейцам, які дасягнуў Індыі марскім шляхам. Гэта адкрыцьцё сталася вельмі важным і праклала шлях партугальцам да каляніяльнай імпэрыі ў Азіі. Дзякуючы знойдзенаму маршруту партугальцам цяпер не было патрэбы перасякаць Міжземнае мора й небясьпечную Арабію, каб дасягнуць Індыі, падарожнічаць можна было праз мора.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Вашку да Гама (неадназначнасьць).
Вашку да Гама | |
парт. Vasco da Gama | |
Род дзейнасьці | падарожнік |
---|---|
Дата нараджэньня | 1469(1469) |
Месца нараджэньня | Сыніш, Партугалія |
Дата сьмерці | 23 сьнежня 1524 |
Месца сьмерці | Качы, Партугальская Індыя |
Прычына сьмерці | малярыя |
Месца пахаваньня | |
Занятак | падарожнік-дасьледнік, падарожнік вакол сьвету, мараплавец, вайскова-марскі афіцэр |
Бацька | Эштэван да Гама[d] |
Маці | Ізабэла Содры |
Жонка | Катарына ды Атайдзі |
Дзеці | Эштэван Крыставан |
Подпіс | |
Пасьля дзесяцігодзьдзяў спробаў маракоў дасягнуць берагоў Індыі, да Гама прыбыў на караблях у Калікуту 20 траўня 1498 году. Дасягненьне легендарнага індыйскага маршруту спэцыяў дапамагло партугальскай імпэрыі актывізаваць сваю эканоміку, якая пачала базавацца галоўным чынам заснаваныя на зьдзелках, складзеных з паўночнай і прыбярэжнай Заходняй Афрыкай. Спэцыі ўлучалі ў сябе ў асноўным перац і карыцу, але неўзабаве гандаль пачаў ісьці й зь некаторымі новымі прадуктамі, якіх у Эўропе яшчэ ня ведалі, што прывяло да камэрцыйнай манаполіі на працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў.
Гама ўзначальваў два партугальскія падарожжы ў Індыю, першае й чацьвертае, у апошняе зь якіх накіраваўся ўсяго толькі праз чатыры гады пасьля прыбыцьця зь першага. Дзякуючы гістарычнаму ўнёску да Гама быў назначаны каралём Партугаліі ў 1524 годзе губэрнатарам Індыі пад тытулам віцэ-караля.
У сакавіку 2016 году тысячы артэфактаў і марскіх парэшткаў былі вынятыя з загінулага карабеля «Эсмэральда», аднага з армады да Гамы, знойдзеных ля ўзьбярэжжа Аману[1].