Бізантыйская імпэрыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бізанты́йская імпэ́рыя, Бізанты́я (па-грэцку: Βασιλεία Ρωμαίων, па-лацінску: Imperium Romanum — «Рымская імпэрыя») — дзяржава на тэрыторыі ўсходняй часткі разьдзеленай Рымскай імпэрыі (таксама Ўсходняя Рымская імпэрыя). Бізантыйская імпэрыя існавала з часу разьдзяленьня Рымскай імпэрыі ў 395 годзе да падзеньня Канстантынопалю і захопу Асманскай імпэрыяй у 1453 годзе. Тэрміны «Бізантыя», «бізантыйскі» пачалі ўжывацца ў часы гуманізму. Жыхары Бізантыйскай імпэрыі лічылі сябе рымлянамі, а сваю дзяржаву — працягам Рымскай імпэрыі, мовай адміністрацыі напачатку існаваньня дзяржавы была лаціна, а з VII стагодзьдзя — грэцкая мова. Заходнія крыніцы таксама называюць Бізантыйскую імпэрыю «Раманія». Цягам большай часткі ейнай гісторыі шматлікія з заходніх сучасьнікаў называлі яе «імпэрыя грэкаў» праз панаваньне ў ёй грэцкага насельніцтва і культуры. У Старажытнай Русі яе таксама звычайна называлі «грэцкім царствам», а яе сталіцу — «Царградам».
Бізантыйская імпэрыя Βασιλεία Ῥωμαίων | |||||
| |||||
| |||||
Зьмененьне межаў Бізантыйскай імпэрыі ў часе | |||||
Афіцыйная мова | лаціна, сярэднегрэцкая | ||||
Сталіца | Канстантынопаль | ||||
Форма кіраваньня | манархія | ||||
Канфэсійны склад | праваслаўе | ||||
Валюта | салід, бізантыйская манэта, дукат |
Сталіцай Бізантыі на працягу ўсёй гісторыі быў Канстантынопаль, адзін з буйнейшых гарадоў сярэднявечнага сьвету. Найбольшыя тэрыторыі імпэрыя кантралявала пры імпэратары Юстыніяне I. Адгэтуль дзяржава паступова пачала губляць землі пад націскм барбарскіх каралеўстваў і ўсходнеэўрапейскіх плямёнаў. Пасьля арабскіх заваяваньняў імпэрыя займала толькі тэрыторыю Грэцыі і Малай Азіі. Некаторае ўзмацненьне IX—XI стагодзьдзях зьмянілася сур’ёзнымі стратамі, распадам краіны пад ударам крыжакоў і згубай пад націскам туркаў-сэльджукаў і туркаў-асман.