Аўтобус
від аўтатранспарту / From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўто́бус — аўтамабільны транспартны сродак, які выкарыстоўваецца пераважна ў пасажырскіх перавозках. Умяшчальнасьць аўтобусаў не перавышае 300 чалавек.[1][2] Распаўсюд аўтобусы атрымалі ў якасьці аднаго зь відаў грамадзкага транспарту.
Існуе шмат разнастайнасьцяў аўтобусаў: аднапавярховыя аўтобусы, якія найчасьцей сустракаюцца ў гарадах, двухпавярховыя і сучлененыя аўтобусы, мікрааўтобусы. Для перавозак на вялікія адлегласьці існуюць адмысловыя аўтобусы. Звычайна выкарыстоўваюцца рухавікі ўнутранага згараньня, хоць самыя першыя правобразы выкарыстоўвалі конную і паравую цягу. Тралейбусы маюць электрарухавікі і атрымліваюць электрычнасьць ад кантактнай сеткі, якая, як правіла, знаходзіцца па-над транспартным сродкам.
Вытворчасьць аўтобусаў, як і аўтамабіляў, распаўсюдзілася па ўсім сьвеце, таму аўтобусы амаль аднолькавага выгляду можна сустрэць у розных краінах.