Асацыяцыя дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Асацыяцыя дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі — палітычная, эканамічная й культурная рэгіянальная міжурадавая арганізацыя краінаў, якія знаходзяцца ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі. АСЭАН была ўтворана 9 жніўня 1967 году ў Бангкоку разам з падпісаньнем Дэклярацыі АСЭАН, больш вядомай як «Бангкокаўская дэклярацыя». Гэтае пагадненьне было падпісана прадстаўнікамі ўрадаў Інданэзіі, Малайзіі, Філіпінаў, Сынгапура і Тайлянду. Дамоўнае афармленьне арганізацыі зьдзейсьнілася толькі ў 1976 годзе падчас падпісаньня на востраве Балі «Дамовы аб сяброўстве й садзейнасьці ў Паўднёва-Ўсходнай Азіі» й «Дэклярацыі згоды АСЭАН». З тых часоў, сяброўства пашырылася й на сёньня ўключае Брунэй, М’янму, Камбоджу, Лаос і Віетнам. Мэты арганізацыі ўключаюць паскарэньне эканамічнага росту, сацыяльнага прагрэсу, культурнага разьвіцьця сярод сваіх чальцоў, абароны рэгіянальнага міру й стабільнасьці, а таксама магчымасьці для краінаў-чальцо абмеркаваньня рознагалосьсяў мірным шляхам[4]. Паводле 34-га артыкула Хартыі АДПУА 2007 году, «Працоўнай мовай АДПУА мае быць ангельская»[2].
Асацыяцыя дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі | |
анг. Association of Southeast Asian Nations | |
Абрэвіятура | АДПУА |
---|---|
Дэвіз | Адзінае бачаньне, адзіная самасьвядомасьць, адзіная супольнасьць[1] |
Папярэднік | Аб’яднаньне Паўднёва-Ўсходняй Азіі |
Дата ўтварэньня | 8 жніўня 1967 (56 гадоў таму) |
Тып | міжурадавая |
Юрыдычны статус | міжнародная арганізацыя |
Мэта | падтрыманьне міру, бясьпекі і стабільнасьці |
Штаб-кватэра | горад Паўднёвая Джакарта, раён Кэбаёран Бару, гасьцінец Сісінгамангараі, д. 70а |
Месцазнаходжаньне | адм.стал.вобл. Джакарта (Інданэзія) |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Паўднёва-Ўсходняя Азія |
Сяброўства | 10 дзяржаваў (2018 г.) |
Афіцыйныя мовы | ангельская[2] |
Генэральны сакратар | Лім Чжок Хой |
Намесьнік па палітычнай бясьпецы | Хоанг Ань Туан |
Намесьнік па гаспадарчай супольнасьці | Алядын Рыльлё |
Намесьнік па сацыякультурнай супольнасьці | Вонгтэп Артакайвалватэ |
Намесьнік па карпаратыўных справах | Акп Мочтан[3] |
Кіроўны орган | Каардынацыйная рада |
Зьвязаныя кампаніі | Фонд АДПУА |
Сайт | asean.org |
АСЭАН ахоплівае тэрыторыю плошчай 4,46 км², што складае 3% ад агульнай плошчы Зямлі, і мае насельніцтва каля 600 мільёнаў чалавек, што роўнае 8,8% насельніцтва нашае плянэты. Акваторыя АСЭАН прыкладна ў тры разы большая, чым ягоны зямельны складнік. У 2011 годзе зводны намінальны СУП краінаў удзельнікаў падвысіўся больш чым на 2 трлн даляраў ЗША[5]. Калі АСЭАН зьяўляўся асобнай краінай, тады б ягоная эканоміка паводле велічыні заняла восьмае месца ў сьвеце.