Арол (геральдыка)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Арол у геральдыцы пасьля льва другая па распаўсюджаньні гербавая постаць. Ён сымбалізуе неўміручасьць, мужнасьць, дальнабачнасьць і сілу. Часам арла завуць «каралём неба» і пасланцам багоў. Па старым павер’і ён пасьля ўзьлёту глядзіць проста ў сонца, таму ён знак ушэсьця ў нябёсы і вызваленьня душы. Старажытныя грэкі атаясамлялі арла з Зэўсам, рымляне зь Юпітэрам і немцы з Одынам.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Арол (неадназначнасьць).
У некаторых краінах (Расея, Чарнагорыя, Аўстра-Вугоршчына) яго адлюстроўвалі дзьвюхгаловым.