Язэп Юр’евіч Лёсік
беларускі мовазнаўца, пісьменнік, палітычны дзеяч / From Wikipedia, the free encyclopedia
Язэп Юр’евіч Лёсік (18 лістапада 1883, в. Мікалаеўшчына, цяпер Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць, Беларусь — 1 красавіка 1940, Саратаў) — беларускі мовазнаўца, пісьменнік, публіцыст, педагог, нацыянальны і палітычны дзеяч. Дзеяч Беларускай сацыялістычнай грамады, удзельнік Першага Усебеларускага з’езда, адзін з ініцыятараў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. 2-і старшыня Рады БНР, па расколе старшыня Найвышэйшай Рады БНР.
Язэп Юр’евіч Лёсік | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 (18) лістапада 1883 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 красавіка 1940(1940-04-01) (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ванда Лявіцкая |
Род дзейнасці | публіцыст, пісьменнік, журналіст, палітык |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Выкладчык БДУ і Белпедтэхнікума, правадзейны сябра Інбелкульта (1922), Акадэмік Беларускай акадэміі навук (1928), у Інстытуце мовазнаўства. Адзін з ініцыятараў правядзення Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі ў Менску (1926), аўтар шматлікіх прац па беларускім мовазнаўстве.
Родны дзядзька Якуба Коласа, брат Антона Лёсіка.