Фучжоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фучжоў[2] — гарадская акруга ў правінцыі Фуцзянь КНР, адміністрацыйны цэнтр правінцыі, размешчаны ў нізоўях ракі Міньцзян, недалёка ад яе вусця. Буйны цэнтр хімічнай, лясной, цэлюлозна-папяровай, харчовай, паліграфічнай, тэкстыльнай прамысловасці, а таксама машынабудавання. Клімат вільготны субтрапічны, залежыць ад мусонаў. Лета — доўгае, гарачае і вільготнае. Зіма — кароткая, мяккая і засушлівая. Сярэднемесячныя дзённыя тэмпературы вагаюцца ад 10,9 °C у студзені да 28,9 °C у ліпені. Міжнародны аэрапорт Фучжоў (Чанле) знаходзіцца за 50 км ад горада. Метрапалітэн (2016).
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Фучжоў
| ||||||||||||||||||
Закрыць