Фрыстайл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фрыста́йл (англ.: Freestyle skiing) — від лыжнага спорту. У склад фрыстайла ўваходзяць лыжная акрабатыка, скі-крос, могул і ньюскул скіінг. Лыжны балет — адна з дысцыплін фрыстайла, якая існавала да 1999 года, была выключаная з праграм афіцыйных спаборніцтваў. Балет складаўся са спуску па пакатым схіле пад музычнае суправаджэнне з дэманстрацыяй элементаў слізгацення, крокаў, кручэнняў, скачкоў.