Фракія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фра́кія, або Тра́кія (грэч. Θράκη, балг.: Тракия, турэцк.: Trakya, лац.: Thracia) — гістарычная і геаграфічная вобласць на ўсходзе Балканаў. Цяпер, у адпаведнасці з Лазанскага мірнага дагавора 1923 года, падзеленая паміж трыма дзяржавамі: Балгарыяй (Паўночная Фракія, таксама вядомая як Верхнефракійская нізіна), Грэцыяй (уласна сучасная грэчаская правінцыя Фракія, таксама гістарычна вядомая як Заходняя Фракія) і Турцыяй, якой адышла Усходняя Фракія разам з найбуйнейшым мегаполісам рэгіёна — Канстанцінопалем.
У геаграфічным цэнтры Фракіі знаходзіцца важны транспартны вузел — турэцкі горад Эдзірнэ (гістарычны Адрыянапаль). У сучасным рэгіёне пражываюць каля 13 млн чалавек, у тым ліку каля 10 мільёнаў туркаў, каля 1 мільёна балгараў і 0,2 млн грэкаў.