Фларэнтыйскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фларэнтыйскі ўніверсітэт (італ.: Università degli Studi di Firenze, UNIFI) — адзін з найбуйнейшых і найстарэйшых універсітэтаў Італіі. Знаходзіцца ў горадзе Фларэнцыя. У ім навучаецца каля 60 000 студэнтаў. У 2010 годзе ўніверсітэт заняў 328 месца ў свеце сярод усіх універсітэтаў па рэйтынгу Top Universities, складзеным Times Higher Education.
Хуткія факты Фларэнтыйскі ўніверсітэт (UNIFI), Арыгінальная назва ...
Фларэнтыйскі ўніверсітэт (UNIFI) | |
---|---|
італ.: Universita degli Studi di Firenze | |
Арыгінальная назва | італ.: Universita degli Studi di Firenze |
Заснаваны | 1321 |
Тып | дзяржаўны |
Рэктар | Luigi Dei[d] |
Студэнты | 60 000 |
Размяшчэнне | Фларэнцыя, Італія |
Сайт | www.unifi.it |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Фларэнтыйскі studium generale («ўсеагульная школа») узнікла ў 1321 годзе, аднак у канцы XV і пачатку XVI стст. не раз пераводзілася з Фларэнцыі ў Пізу. У 1859 годзе была рэарганізавана ў Інстытут практычных заняткаў і павышэння кваліфікацыі, праіснаваўшы пад гэтай назвай да 1923 года.