Фецан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фецан, Фезан, Фузан, Фесан (араб. فزان, трансліт. Fezzan, Fuzzan, Fessan, Fesan), Фізан (турэцк. Fizan) — гістарычная вобласць у Паўночнай Афрыцы.
Размяшчалася на поўдзень ад Трыпалітаніі, мяжа пачыналася каля 400-500 км ад узбярэжжа заліваў Малога Сірта (суч. Габес) і Вялікага Сірта (суч. Сідра). Фецан ўяўляў сабой вобласць аазісаў у пустыні прыкладна на працягу 500 км у шырыню і 600 км у даўжыню. У перыяд антычнасці тут знаходзіліся вобласці Фазанія і Гараманціда (часам не дакладна атаясамліваецца). Зараз месцазнаходжанне Фецана адпавядае паўднёваму захаду тэрыторыі сучаснай дзяржавы Лівія. Прыкладная плошча — 550 000 км².