Урбанізацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Урбанізацыя (ад лац.: urbanus — гарадскі) — працэс павышэння ролі гарадоў у развіцці грамадства, які ахоплівае змены ў размяшчэнні вытворчых сіл, перш за ўсё ў рассяленні насельніцтва, яго сацыяльна-прафесійнай, дэмаграфічнай структуры, спосабе жыцця, культуры і інш.
У вузкім сэнсе урбанізацыя — рост гарадоў, асабліва вялікіх, павышэнне ўдзельнай вагі гарадскога насельніцтва ў краіне, рэгіёне, усім свеце. Перадумовы ўрбанізацыі — рост у гарадах прамысловасці, развіццё іх культурных і палітычных функцый, паглыбленне тэрытарыяльнага падзелу працы. Для ўрбанізацыі характэрны прыток у гарады сельскага насельніцтва і нарастальны маятнікавай рух насельніцтва з сельскага асяроддзя і бліжэйшых малых гарадоў у буйныя гарады (на працу, па культурна-бытавых патрэбах і інш.) Працэс, зваротны урбанізацыі, завецца руралізацыяй.
Працэс урбанізацыі ідзе за кошт:
- Натуральнага прыросту гарадскога насельніцтва;
- Пераўтварэння сельскіх населеных пунктаў у гарадскія;
- Фарміравання шырокіх прыгарадных зон;
- міграцыі з сельскай мясцовасці ў гарадскую.