Улада
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ула́да — здольнасць і магчымасць для індывіда або пэўнай групы ажыццяўляць сваю волю, аказваць уздзеянне на характар і кірунак дзейнасці, паводзіны іншых людзей, незалежна ад іх згоды або нязгоды. Ажыццяўляецца праз эканамічныя, ідэалагічныя і арганізацыйна-прававыя механізмы, а таксама з дапамогай прымусу, аўтарытэту, традыцый і г.д. Улада забяспечвае правапарадак, прызнаны ў дадзеным грамадстве.