Татары
цюркская этнічная група / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тата́ры (татарск. tatarlar, татарлар) — агульная назва некалькіх цюркскіх народаў Усходняй Еўропы, і Паўночнай Азіі). Татарамі называюць татар казанскіх (Татарстан, Паволжа і Урал), крымскіх, беларускіх (літоўскіх) (Беларусь, Літва, Польшча), астраханскіх і сібірскіх (Сібір). У дыяспары татары жывуць ў Сярэдняй Азіі, Сіньцьзяне, Фінляндыі, на Блізкім Усходзе.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Агульная назва, якую расійскія землепраходцы і пасяленцы (а ўслед ім — царскія чыноўнікі, і расійская геаграфічная навука дасавецкага перыяду) давалі самым розным цюркскім (а часам — і няцюркскім) народам у Еўропе, Сібіры, Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі, на Каўказе і Далёкім Усходзе. Татары — тэрмін народны, таму распаўсюджаны выключна на тэрыторыях, якія Расійская Імперыя спрабавала захапіць і асвоіць, і ў выніку — прыходзіла ва ўзаемадзеянне з мясцовым цюркскім насельніцтвам. Для абазначэння цюркскіх народаў іншых рэгіёнаў тэрмін татары калі і ўжываўся — то толькі спарадычна.
Адно з плямён Манголіі (магчыма нават не цюркскае, а тунгуса-манчжурскае) было адным з першых аб’ектаў мангольскай агрэсіі ў часы Чынгісхана. Аказала трывалы адпор. Было пераможана, але неаднойчы паўставала. Было знішчана манголамі пагалоўна (гл. генацыд), як народ непрыгодны для падпарадкавння ў выніку чарговага паўстання. Аднак, з мэтай скарэння татар манголамі былі выпрацаваныя метады падпарадкавання народаў і арганізацыі іх у войска, выкарыстаныя надалей пры мангольскіх заваяваннях. Наступныя паняволеныя плямёны (і іх прадстаўнікі) атрымлівалі арганізацыю і статус татар, і па гэтым статусе мангольскія павадыры называлі іх татарамі.