Сілаба-танічнае вершаскладанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сіла́ба-тані́чнае вершасклада́нне — сістэма вершаскладання, у аснове якой — раўнамернае чаргаванне націскных і ненаціскных складоў. Ужываецца перш за ўсё ў мовах з пераменным месцам націску (рускай, украінскай, беларускай, англійскай, нямецкай і інш.). Рытм сілаба-танічнага верша ствараецца таксама чаргаваннем у вершаваных радках аднолькавай колькасці складоў (як у сілабічным вершаскладанні). Адсюль і назва гэтай сістэмы. Ёсць у ёй і шэраг іншых рытмастваральных кампанентаў (аднолькавая колькасць адных і тых жа стопаў у радках, упарадкаванае чаргаванне рыфмаў, клаўзулаў, розных паўзаў і інш.), па багацці якіх сілаба-танічнае вершаскладанне пераўзыходзіць усе іншыя сучасныя вершаваныя сістэмы.
Сілаба-танічнае вершаскладанне карыстаецца пяццю метрамі (ямбічным, харэічным, дактылічным, амфібрахічным і анапестычным) і вялікай колькасцю вершаваных памераў.