Спіс сталіц ЗША
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
У гэтым артыкуле пералічаны сучасныя і гістарычныя нацыянальныя і субнацыянальныя сталіцы ЗША, а таксама сталіцы былых калоній, тэрыторый, каралеўстваў ператвораных у наш час у штаты.
У розны час у розных рэгіёнах правы сталіцы маглі пераходзіць ад аднаго горада да іншага, такія працэсы тыповыя для рэгіёнаў з высокім прыростам насельніцтва ці з палітычнай нестабільнасцю. У першую чаргу гэта было характэрна для XIX стагоддзя, калі было ўтворана шмат новых штатаў, і ў іх адбываўся працэс выбару сталіцы.