Спіс кіраўнікоў Штырыі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Герцагства Штырыя з'яўлялася адным з тэрытарыяльных княстваў Свяшчэннай Рымскай імперыі ў 970—1806 гг. Узнікшы ў якасці Карантанскай маркі ў складзе герцагства Карынтыі, Штырыя ў 1122 г. атрымала фактычную незалежнасць, а ў 1180 г. статус герцагства. У 1192 г. Штырыя была ўклучана ў склад уладанняў аўстрыйскіх манархаў і да 1918 г. з'яўлялася адной са спадчынных каронных зямель Габсбургаў.