Спадарожнікі Марса
From Wikipedia, the free encyclopedia
У планеты Марс ёсць два спадарожніка: Фобас (грэч. φόβος «страх») і Дэймас (грэч. δείμος «жах»).
Абодва спадарожніка круцяцца вакол сваіх восяў з тым жа перыядам, што і вакол Марса, таму заўсёды павернутыя да планеты адным і тым жа бокам. Прыліўное ўздзеянне Марса паступова запавольвае рух Фобаса, і ўрэшце прывядзе да падзення спадарожніка на Марс. Насупраць, Дэймас аддаляецца ад Марса.
Абодва спадарожніка маюць форму, якая набліжаецца да трохвосевага эліпсоіда, Фобас (26,6×22,2×18,6 км) некалькі большы за Дэймаса (15×12,2×10,4 км). Паверхня Дэймаса выглядае значна гладчэйшай за кошт таго, што большасць кратараў пакрыта тонкакрупчастым рэчывам. Відавочна, на Фобасе, бліжэйшым да планеты і больш масіўным, рэчыва, выкінутае пры ўдарах метэарытаў, або наносіла паўторныя ўдары па паверхні, або падала на Марс, у той час як на Дэймасе яно доўгі час заставалася на арбіце вакол спадарожніка, паступова асаджалася, хаваючы няроўнасці рэльефу.