Складанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Склада́нне – арыфметычная аперацыя, якая выконваецца над двума лікамі і заключаецца ў знаходжанні ліку, што абазначае колькасць, якая адпавядае гэтым двум зыходным лікам, калі ўзяць іх разам. Лік, што з'яўляецца вынікам аперацыі складання двух лікаў, называецца сумаю гэтых лікаў.
Складанне абазначаецца знакам «+» (плюс), які ставіцца між двума аперандамі. Напрыклад, запіс «A+B» абазначае «скласці A і B» або «сума A і B». Запіс «A+B=C» азначае: лік C ёсць сума лікаў A і B.
Складанне проста ілюструецца на ўзроўні побыту. Напрыклад, можна ўявіць сабе, што два лікі адпавядаюць колькасці насельнікаў двухпавярховага дома. Тады сума гэтых лікаў абазначае колькасць жыхароў усяго дома.
Фармальна аперацыя складання натуральных лікаў можа быць вызначана наступным чынам:
- x + 1 = S(x)
- x + S(y) = S(x + y)
дзе S(x) – лік, наступны пасля x.
У адпаведнасці з гэтым вынік складання (сума) двух адназначных лікаў вызначаецца наступным чынам:
0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
0 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
1 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
2 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
3 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
4 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
5 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
6 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
7 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
8 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
9 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |